Брэсцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ за мітынг 10 лістапада
Выбарчая камісія Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Ірыне Амельянчук.
Пра гэта паведаміў БелаПАН давераная асоба кандыдата Ягор Літвінка.
Паводле яго слоў, 12 лістапада на пасяджэнні ў акруговым выбаркаме з удзелам кандыдатаў, якія балатуюцца ў дэпутаты па дадзенай акрузе, і іх давераных асоб разглядалася перадвыбарчая агітацыйная кампанія кандыдатаў.
"Таксама быў разгледжаны тэматычны мітынг у рамках агітацыйнай кампаніі Амельянчук "Няма свінцова заводу", які адбыўся 10 лістапада ў Брэсце, - дапоўніў Літвінка. - У выбаркама былі прэтэнзіі да выступлення на мітынгу Паліны Шарэнда-Панасюк. Як мне падалося, у старшыні акруговага выбаркама быў намер пазбавіць Ірыну Амельянчук рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты за выступ Шарэнда-Панасюк. Я аргументавана парыраваў ўсе прэтэнзіі да дадзенага выступу. У выніку камісія вырашыла вынесці Амельянчук вуснае папярэджаньне".
Нагадаем, што брэсцкую актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнда-Панасюк пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такое рашэнне было было прынятае 24 кастрычніка выбарчай камісіяй Брэсцкай-Заходняй акругі № 1, якая раней зарэгістравала яе кандыдатам у дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале