На перыяд датэрміновага галасавання абмежаваны ўваход у інтэрнат Полацкага ўніверсітэта
Як паведамляюць студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, іх прымушаюць датэрмінова абіраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Кажуць, калі яны не прагаласуюць загадзя, то на іх будуць складаць акты па розным дробязям.
Студэнты скардзяцца, што іх спыняюць на ўваходзе ў інтэрнат і кажуць пайсці прагаласаваць, а таксама ўказваюць на тое, што ў інтэрнаце №4 абвешчана “ваеннае становішча” да 17 лістапада.
“У мэтах падтрымання грамадскага парадку ў інтэрнаце абмежаваць наведванні з 14 па 17 лістапада старонніх асобаў, не пражываючых у інтэрнаце.
Уваход старонніх асобаў (родных) дазволіць толькі па заяве за подпісам загадчыцы інтэрната”, - значыцца ў аб’яве.
Адпаведнае распараджэнне ад 11 лістапада выдадзенае загадчыцай інтэрната №4 Л. Лагун пад асабісты роспіс кожнага студэнта аб азнаямленні з ім.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале