Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Аб’яднаны выбарчы пікет у Гомелі завяршыўся затрыманнямі і збіццём

Пікет у Гомелі. Фота: Радыё Свабода
Пікет у Гомелі. Фота: Радыё Свабода

Аб’яднаны агітацыйны пікет, які правялі 15 лістапада ў Гомелі ініцыятыўныя групы многіх апазіцыйных кандыдатаў ў дэпутаты, не абыйшоўся без інцыдэнтаў. Калі пад вечар сталі збірацца людзі на пляцоўцы каля «Еўраопту», што  па вуліцы Хатаевіча, на вуліцы раптам знікла электрычнае асвятленне. Сабралася больш за 250 чалавек.

Нехта паведаміў, што кандыдата-фермера Юрыя Ганцэвіча спынілі па дарозе на пікет супрацўнікі ДАІ.

Кандыдат у дэпутаты па 36-й выбарчай акрузе Алена Давыдава паведаміла, што падчас пікету затрыманыя яе давераныя асобы Аляксей Елісееў і Юрый Уласаў па прычыне непадпарадкавання патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

“Трымаюць ужо 3 гадзіны. Калі я патрабавала патлумачыць на якой падставе, паведамілі, што дагэтуль высвятляюць", - распавяла кандыдатка.

 Пазней Радыё Свабода паведаміла, што іх адвезлі ў гарадзкі шпіталь № 4. Іх лёс пакуль невядомы.

Радыё Свабода: "На месца канфлікту прыехалі Аляксей Елісееў, Юры Ўласаў, Аляксандар Кобец і яшчэ адзін невядомы пакуль чалавек. Іх усіх чатырох брутальна затрымалі супрацоўнікі ДАІ і міліцыі, калі яны пачалі задаваць пытаньні наконт спыненьня Юрыя Ганцэвіча".

«Мы проста спыталіся — што за сваволя такая? Чаму кандыдата ў дэпутаты затрымалі? У выніку затрымалі нас, павезьлі ў Сьледчы камітэт. На ўсіх спачатку надзелі кайданкі, паклалі "тварам у зямлю", зьбілі. Юры Ўласаў атрымаў па твары моцна», — распавёў Аляксандар Кобец.

Паводле яго, супрацоўнікі ДАІ пагражалі скласьці пратакол, што яны нібыта выходзілі на праезную частку. У Сьледчым камітэце ў затрыманых узялі тлумачэньні, і па стане на 22.40 пачалі адпускаць.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары