Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма
17 лістапада ў Беларусі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. Пачынаючы з 1995 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як свабодныя і канкурэнтныя. Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.
Алесь Бяляцкі: Мы, праваабаронцы, "Вясна" і Беларускі Хельсінскі камітэт, зараз назіраем за працэсам выбараў, назіралі папярэднія паўтара месяца, кожны тыдзень робім справаздачы па нашых назіраннях. Гэта, вядома ж, не выбарчы працэс. Гэта хутчэй за ўсё такая фасадная кампанія, якая моцна нагадвае выбары, якія праходзілі ў Савецкім Саюзе.
Сістэма выбараў (мы іх называем «выбары ў двукоссях») вось ужо амаль 20 гадоў сфарміравана такім чынам, што ўлады цалкам кантралююць гэты працэс, і тут нават мыш не прапаўзе ў гэтай нашай выбарчай гонцы. Усе выбарчыя камісіі кантралююцца ўладамі, там няма прадстаўнікоў дэмакратычных незалежных арганізацый або жа незалежных палітычных партый.
Плюс папярэдняе галасаванне, на якое ў нас заганяюць практычна сілай служачых, вайскоўцаў, студэнтаў, міліцыю, і гэта папярэдняе галасаванне ідзе пяць дзён перад днём выбараў, нічым не абмяжоўваецца. Любы чалавек можа прагаласаваць, калі ён мае хоць нейкі дакумент....
Цалкам інтэрвію на рускай мове:
Алесь Беляцкий о выборах в Беларуси: Как в Москве, у нас невозможно