Назіральнікаў працягваюць выдаляць з выбарчых участкаў
Па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107 15 лістапада былі выдаленыя з участка для галасавання №576 назіральніца ад Руху “За Свабоду” Галіна Лагацкая (звярнула ўвагу старшыні камісіі на няправільны пратакол), а з участку №567 – Алеся Цюленева (зняў на відэа вывешванне пратакола).
У Пінску на выбарчым участку №2 акругі №14 выдалілі назіральніка Філіпа Адзярыху, які вылучаўся шляхам збору подпісаў. Прычына – нібыта няправільна аформленая заява ў камісію, няма нумара тэлефона і даты нараджэння.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале