Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Новая форма справаздачнасці? Выбаршчыкі патрабуюць даведкі аб датэрміновым галасаванні

Урна для галасавання за абарнванымі щнуркамі на ўчастку ў Брэсце
Урна для галасавання за абарнванымі щнуркамі на ўчастку ў Брэсце

Выбаршчыкі па ўсёй Беларусі працягваюць прасіць у выбарчых камісій даведкі аб датэрміновым галасаванні.

Назіральніца са Светлагорску Алена Маслюкова паведамляе, што на участку для галасавання №19 прыйшла жанчына і хацела прагаласаваць. Сказала, што начальнік адправіў, аднак пашпарт з сабой не захапіла. Бюлетэнь ёй не выдалі. Тады жанчына заявіла, што ў яе начальніка заўтра інфаркт можа здарыцца і папрасіла выдаць ёй даведку, што яна прыходзіла на ўчастак.

"На ўчастку №59 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87 16 лістапада выбаршчык, якога адпусцілі з працы, упрошваў сакратара камісіі, якая раней выкладала ў яго ў універсітэце, выдаць яму хоць якую даведку аб тым, што ён прагаласаваў датэрмінова", - паведамляе назіральнік Барыс Бухель.

Ад назіральніка з выбарчага ўчастка № 21 Бабруйскай-Ленінскай акругі №78: “Літаральна зараз жанчына з “Белпошты” прасіла даведку аб тым, што яна прагаласавала, а потым скрыню для галасавання  зафоткала.”

"Праваабаронцы за свабордныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары