Мінск. Пэкс-фэкс, яўка, расці!
Кароткатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які акрэдытаваны на выбарчым участку 570 па Мінскай-Усходняй акрузе №107, на працягу трох дзён датэрміновага галасавання фіксаваў разам з калегам кожнага выбаршчыка, які атрымаў бюлетэнь для галасавання. Але...
Назіральнікі за гэты час зафіксавалі:
13 лістапада – 11 чалавек;
14 лістапада – 6 чалавек;
15 лістапада – 17 чалавек.
У пратаколах, якія падпісаў старшыня камісіі Канстанцін Плехаў і сябры камсіі, пазначана наступнае:
13 лістапада – 79 бюлетэняў;
14 лістапада – 98 бюлетэняў;
15 лістапада – 97 бюлетэняў.
Простым вокам бачна, што яўка на ўчастку наўмысна завышаная ў 6-7 разоў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале