Сакратар участковай камісіі зачыніліся са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Выклікалі міліцыю
На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце.
Як піша “Бабруйскі кур’ер”, жанчына катэгарычна адмаўлялася выходзіць адтуль. Што яна там рабіла - назіральнікам невядома.
Пра інцыдэнт паведаміла Галіна Смірнова, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Комара. Жанчына кажа, што сябры камісіі, якая знаходзіцца ў інтэрнаце на Моладзевым бульвары, дом 3, заклеілі прарэз скрыні для галасавання, паставілі свае подпісы. Аднак там ёсць шчыліна, у якую можна прасунуць бюлетэні ...
Па прычыне здарэння назіральнікі выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі зафіксавалі факт парушэння і пацвердзілі, што назіральнікі не скандалілі і паводзілі сябе ў рамках заканадаўства.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале