Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

За дзень да выбараў вынесена папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату

Акруговая камісія па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 16 лістапада вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату Паўлу Драгілеву. Ён балатуецца ад партыі БСДП Грамада.

Вядома, што кандыдат Драгілеў 15 лістапада прасіў старшыняў участковых камісій на Масюкоўшчыне і на Кунцаўшчыне вывесіць сваю праграму. Тры УВК дазволілі зрабіць гэта прама на ўчастку для галасавання, астатнія сказалі каб вешаў пры ўваходзе ў будынак.

Пазней яму патэлефанавалі з акруговай камісіі і сказалі, што будуць выносіць папярэджанне за тое, што займаўся агітацыяй прама на выбарчым участку. Сам Драгілеў гэта адмаўляе і кажа, што заходзіў на ўчасткі і асабіста ў старшынь прасіў дазволу размясціць сваю праграму.

Кандыдат здзіўяляецца такому выбарачнаму падыходу, бо калі ён прасіў дазвол на размяшчэнне сваёй праграмы на ўчастку №371, там ляжалі агітацыйныя матэрыялы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай. Там размясціць яму сваю праграму не дазволілі і сфатаграфаваць матэрыялы Лянчэўскай таксама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары