Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“А гэтую бумажку куды?” - так галасуюць студэнты

Иллюстрация:dw.com
Иллюстрация:dw.com

Доўгатэрміновы назіральнік Барыс Бухель, які назірае за датэрміновым галасаваннем на выбарчым участку №59 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 адзначае, што многія студэнты ўвогуле не разумеюць, што рабіць з бюлетэнем і куды яго пасля галасавання падзець.

Вось некалькі яскравых эпізодаў:

“Зараз прыйшла студэнтка галасаваць упершыню, атрымала бюлетэнь і запыталася ў сябра камісіі:  “Мне паказваць Вам, як я прагаласавала?”

Сябра камісіі:  "Не, не, мне не трэба паказваць. Складзіце бюлетэнь і кіньце ў скрыню".

“ Ну гэта ўжо сістэма!  Яшчэ адна студэнтка, якая галасуе першы раз, выходзіць з кабінкі і накіроўваецца да сябраў камісіі ... Ёй паказваюць на скрыню.

Студэнтка паварочваецца, падыходзіць да скрыні, і, паказваючы на ​​скрыню, пытаецца ў камсіі: "Мне кідаць, ці не кідаць?".

Тыя ў адказ:   “Кідаць, кідаць! ..”

І яшчэ адзін прыкол. З кабіны выходзіць студэнт з бюлетэнем у руках і пытаецца ў сябраў камісіі: "А гэтую паперку ​​куды?"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары