Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Удзел у датэрміновым галасаванні: шукаем абсалютны рэкорд

Фота Андрэя Стрыжака.
Фота Андрэя Стрыжака.

16 лістапада ў Беларусі на парламнцкіх выбарах завяршылася датэрміновае галасаванне. Усяго за 5 дзён бюлетэні для галасавання атрымалі 35,77% выбаршчыкаў ад уключаных у спісы грамадзян.

Агульная колькасць грамадзян, якія маюць права галасаваць –  6 859 866 чалавек.

На першым месцы па датэрміновым галасаванні – Гомельшчына (39,41%), на апошнім – Мінск (28,56%).

Па абласцях: у Магілёўскай - 39,11%, у Віцебскай - 38,26%, Мінскай - 37,49%, Гродзенскай - 36,50%, Брэсцкай - 33,67%.

На папярэдніх парламенцкіх выбарах у 2016 годзе, паводле дадзеных ЦВК, датэрмінова прагаласавала 31,29% выбаршчыкаў, у 2012 годзе - 25,9%.

Аднак нізіральнікі фіксуюць і лакальныя рэкорды. Так, на выбарчым участку №21, што ў Вялікім Трасцянцы Мінскага раёна, яўка склала 42%, у Рэчыцы на участку для галасавання №6 датэрмінова прагаласавала 45%.

Пакуль жа абсалютны рэкорд на участку №19 па Баранавічскай – Усходняй акрузе N6. Тут пры агульнай колькасці выбаршчыкаў – 2625, правам датэрміновага галасавання скарысталіся 1542 выбаршчыкі, альбо 59%.

Выбарчы ўчастак №547 Коласаўскай выбарчай акругі №106, дзе размешчаны студэнцкія інтэрнаты БНТУ. Датэрмінова прагаласавала - 72,6%!!!

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары