Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У радзільным доме Віцебска выбары ўжо адбыліся

Як паведамляе назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Ірына Траццякова на спецыяльным участку, сфармаваным у абласной бальніцы, да сняданку прагаласаваў 71 чалавек, а пасля сняданку – чарга не спыняцца. Людзі ідуць па 12-17 чалавек. Тут па спісам значыцца 622 выбаршчыка.

Некалькі членаў камісіі пайшлі з мабільнымі скрынямі па палатах, бо ёсць аддзяленні, дзе людзі “ляжачыя”. Назіральнікам пайсці з імі забаранілі.

Цікава, што на гэтым участку ў людзей не запытваюць пашпарты. На пытанне назіральніцы, чаму так адбываецца, ёй адказалі: “У ніх гісторыі хваробы па пашпартах заведзеныя”.

Тым, хто галасуе ўпершыню, намеснік галоўнага ўрача, які з’яўляецца і старшынёй участковай камісіі, уручае ружу, сшытак і асадку.

Час ад часу прыходзяць медсястрычкі, каб адсправаздачыцца, хто яшчэ не дайшоў: хтосьці на КТ, хтосьці пад кропельніцай.

А вось на спецучастку ў радзільным доме ўжо ў 9.49 выбары адбыліся. Тут 100% прагаласаваўшых, і ўжо ідзе падлік галасоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары