Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомелі, бо ў яе «польскі акцэнт»

Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомлі, бо ў яе «польскі акцэнт», паведамляе "Радыё Свабода". Інцыдэнт здарыўся на ўчастку для галасаваньня № 15 Гомельскай Цэнтральнай акругі № 33, што ў будынку каледжу чыгуначнага транспарту. На ўчастак прыйшлі журналісты, але ім забараніў там прысутнічаць старшыня ўчастковай камісіі, ён жа дырэктар каледжу — Анатоль Шэвель. 

gomel_bufet.jpg
Буфет на ўчастку для галасаваньня № 15 Гомельскай Цэнтральнай акругі № 33

«Мы прыйшлі працаваць на выбарчы ўчастак, і старшыня камісіі пачаў патрабаваць у нас акрэдытацыю. Я спыталася па-беларуску: пра якую акрэдытацыю ідзе гаворка, пра які менавіта закон? Анатоль Шэвель адказаў, што я ня маю права працаваць, бо я замежная журналістка, прыехала з Польшчы, бо ў мяне ён заўважыў польскі акцэнт. Я з 2001 году размаўляю на беларускай мове і ўпершыню чую, што ў мяне польскі акцэнт. Мы з калегамі ўдакладнілі ў старшыні камісіі — а зь якім акцэнтам можна размаўляць? Украінскім, расейскім? Ён прабурчаў няўцямна, што з расейскім можна», — пракамэнтавала журналістка Юлія Сівец.

Яна супрацоўнічае з шэрагам СМІ, уваходзіць у Беларускую асацыяцыю журналістаў.

Анатоль Шэвель не дазваляў знаходзіцца на ўчастку і карэспандэнту БелаПАН, патрабуючы «акрэдытацыю». На пытаньне, дзе можна ўзяць «акрэдытацыю», што яна сабой уяўляе, адказаць ня мог. Настойліва прапаноўваў пакінуць участак, паказваючы рукой на дзьверы. Адна з членаў камісіі нават схапіла карэспандэнта БелаПАН за куртку. Пасьля вуснай скаргі ў акруговую камісію Цэнтральнай акругі Анатоль Шэвель зьмяніў рыторыку і дазволіў журналістам працаваць.


Каментары