Калінкавіцкая анамалія: за аднаго прагаласавалі на датэрміновым, а другі адправіў галасаваць жонку
Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” назіральнікі працягваюць паведамляць пра інцыдэнты з выбарчых участкаў.
Каля 18:00 на ўчастак для галасавання №6 Калінкавіцкай выбарчай акругі №41, прыйшла жанчына з двума пашпартамі.
“Сябра камісіі, паглядаючы ў мой бок, адмовіла ёй галасаваць за іншага”, — распавядае назіральнік з гэтага ўчастка Андрэй Мядзведзяў.
Яна, прагаласаваўшы, падыйшла да назіральнікаў і пачала прасіць: "Ну дазвольце прагаласаваць за мужа. Ён выпіўшы, я яго закрыла ў кватэры". Назіральнікі ёй распавялі, што выбары — гэта права чалавека, а не абавязак. Але яна стаяла на сваім:
"Ага! Яму на працы сказалі, што штраф будзе, калі не прагаласуе. Ну дайце я за яго прагаласую".
У выніку пераканалі, што штрафу не будзе і жанчына сыйшла.
Пазней на гэты ж участак прыйшлі муж і жонка. У ведамасці атрымання бюлетэняў за мужа Леаніда Станько ўжо стаіць подпіс - быццам бы ён ужо прыходзіў на датэрміновае галасванне і прагаласаваў. А ён не прыходзіў.
Як праходзіць асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах? Лічбы, факты, інцыдэнты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале