Назіральніку Сяргею Лацінскаму адмоўлена ў рэгістрацыі на выбарчым участку
Назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бабруйску Сяргею Лацінскаму адмоўлена ў рэгістрацыі на выбарчым участку №27 па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе №78.
Нібыта з-за таго за таго, што сакратара, які падпісаў пратакол аб накіраванні ад БХК, не было ў спісе прысутных на паседжанні аб вылучэнні назіральнікаў. Хаця, здараецца, што сакратар можа і ня быць сябрам кіруючага органа, таму і не адзначацца ў пратаколе.
Сёння гэта чацверты выпадак, калі назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” альбо выдаляюць з выбарчага участка, альбо не дапускаюць да назірання.