За патрабаванне пералічыць галасы на ўчастку — пратакол за хуліганства
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў.
Таксама вядома, што затрыманы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Стас Шашок. Вядома, што Маркелава і Шашка затрымалі за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў.
Яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС. Стас Шашок не ў статусе затрыманага.
«Галасаванне праходзіць у інтэрнаце, дзе я добра ведаю, як да мяне ставяцца, — пракаментаваў сітуацыю "Радыё Свабодзе" кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Стас Шашок. — Я на свае вочы бачыў, што не менш як у трох сябраў камісіі, якія вялі падлік, за мяне было пададзена больш як 30 галасоў у кожнага. Гэта агулам каля ста галасоў. І раптам абвяшчаюць, што за мяне толькі 46. Патрабую пераліку, Пётар Маркелаў здымае на відэа, да нас прыходзіць міліцыянт, мы спакойна ўсё тлумачым і працягваем патрабаваць пераліку. І тады прыяжджае нарад і Пятра хапаюць».
Вядома, што на Пятра Маркелава складзены пратакол за дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП. Па стане на 23:03 ён знаходзіцца ў РУУС.
Каля Маскоўскага РУУС сабралася група падтрымкі. Сярод іх — моладзь з "Моладзевага блока". Усіх здымае на відэакамеру міліцыянт у цывільным, які прысутнічаў на выбарчым участку пры затрыманні Маркелава. Самога актывіста адпусцілі ў 23:22.
Інфармацыя ўдакладняецца.
Таксама пра затрыманне паведамляў актывіст Дзмітрый Кавалгін.
"Правозащитники за свободные выборы"
Новости кампании в фэйсбуке, твитере и на Телеграм-канале