Назіральніка з Гомеля Андрэя Стрыжака выправадзілі з участка з дапамогай міліцыі
Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэя Стрыжака выправадзілі з выбарчага участка №29 Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акругі №31 з дапамогай міліцыі. Аднак затрымліваць не сталі.
Назіральніку было адмоўлена ў вырабе фотакопіі пратаколу. Ён паспрабаваў яе такі зрабіць, і стаў здымаць на свой тэлефон. У выніку...
У адказ старшыня участковай камісіі Сяргей Кузняцоў выклікаў супрацоўніка міліцыі, які вывеў Стрыжака з участка.