Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Былога кандыдата ў дэпутаты цягнуць у аддзел міліцыі

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.
Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Жыхар райцэнтру Дуброўна Міхаіл Чамурака, які балатаваўся ў дэпутаты Парламенту па Сенненскай выбарчай акрузе, таксама прысутнічаў на ўчастку падчас падліку галасоў.

Як паведаміў Чамурака Беларускаму Радыё Рацыя, ён не вёў прамую трансляцыю, а толькі ўключыў дыктафон, але старшыня камісіі запатрабавала, каб ён пакінуў участак. Міхаіл Чамурака адмовіўся, і з гэтай нагоды выклікалі міліцыю. Міліцыянты загадалі яму выйсці, ён пагадзіўся, але супраць яго завялі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.4 КоАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

19 лістапада  яго выклікаюць на гутарку ў Дубровенскі РАУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары