Дзясятка мінскіх дэпутатаў: хто "набраў" больш за ўсіх галасоў
На наступны дзень пасля выбараў Мінская гарадская камісія працы камісіі было правяла паседжанне па ўстанаўленню вынікаў выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па мінскіх акругах. На ім папрысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч.
Старшыня гарвыбаркама Дзмітрый Шаўцоў канстатаваў, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах. На думку камісіі, галасаванне ў Мінску прайшло ў «дэмакратычнай атмасферы». На пасяджэнні быў зачытаны пералік кандыдатаў, якія ў сваіх акругах набралі найбольшую колькасць галасоў. Мы склалі Топ-10 дэпутатаў, у якіх па пратаколах акруговых камісій самы вялікі працэнт галасоў ад колькасці ўсіх, хто прыняў удзел у галасаванні.
- Іван Гардзейчык — 68,35% (Уручская ВА №109)
- Генадзь Давыдзька — 58,50% (Усходняя №107),
- Сяргей Дзік — 58, 49% (Коласаўская №106),
- Таццяна Сайганава — 57,36% (Купалаўская №95),
- Валеры Варанецкі — 56,99% (Свіслацкая №94),
- Людміла Макарына-Кібак — 53,93% (Грушэўская №98),
- Андрэй Савіных — 52,63% (Чкалаўская №96),
- Святлана Любецкая — 51,57% (Старавіленская №105),
- Аксана Гайдук — 50,99% (Ясенінская №100),
- Ігар Камароўскі — 50,35% (Паўднёва-Заходня №99).
Найменшы працэнт у самай медыйнай дэпутаткі — Марыі Васілевіч. Яна вылучалася па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 і па пратакольных дадзеных у яе толькі 28,94%.
Выбары-2019: Пяць асноўных высноваў міжнародных назіральнікаў
Штаб каардынацыі дзейнасці назіральнікаў пры Мінскім гарадскім каардынацыйным савеце грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый паведаміў, што ад іх на ўчасткі было накіравана 7420 назіральнікаў. Яшчэ 500 — ад арганізацый, якія не ўваходзяць у Мінскі гарадскі каардынацыйны савет.
Назіральнікамі, якімі каардынаваў штаб, выяўлены некаторыя "нязначныя парушэнні, якія хутка былі ліквідаваны камісіямі". Штаб зафіксаваў 87 зваротаў аб выяўленых парушэннях з боку іншых назіральнікаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале