Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдатка ў дэпутаты Кавалькова: “Я ведаю, які атрымаю адказ. Але я не згодна і няхай яны пра гэта ведаюць”

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info
Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, якая вылучалася кандыдатам у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе № 103, падала 20 лістапада ў акруговую камісію заяву аб прызнанні вынікаў выбараў па Пушкінскім акрузе 103 несапраўднымі.

У заяве яна прыводзіць аргументы, якія, на яе думку сведчаць аб шматлікіх парушэннях і фалісіфікацыях пад час выбарчай кампаніі:

  1. Неўключэнне ва ўчастковыя камісіі акругі ніводнага прадстаўніка дэмакратычных арганізацый.
  2. Фальсіфікацыя яўкі (падробка дакументаў) па кожным участку.

Яўка па акрузе па падліках назіральнікаў кампаніі "Права выбару" склала 43% пры неабходным парозе ў 50%.

  1. Адсутнасць адкрытага і публічнага падліку галасоў па ўсіх участках.
  2. Розныя парушэнні выбарчага заканадаўства падчас галасавання.

Да сваёй заявы Вольга Кавалькова прыклала дзясяткі копій скаргаў назіральнікаў па выяўленых парушэннях выбарчага заканадаўства.

“Я ведаю, які атрымаю адказ. Але я не згодна і няхай яны пра гэта ведаюць. Дзякуй назіральнікам за сабраныя факты парушэнняў і супрацьдзеянне ім", - піша на сваё старонцы ў фэйсбуку  Кавалькова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары