Не свабодныя і не дэмакратычныя. Заява Каардынацыйнага камітэту БНП ФГС УП
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распаўсюдзіў 21 лістапада заяву з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.
Каардынацыйны камітэт БНП ФГС УП, у межах якой аб’яднаныя больш за 80 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі лічыць, што працэс выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання не адпавядаў патрабаванням міжнародных стандартаў і нацыянальнаму заканадаўству.
Камітэт заяўляе аб непрызнанні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі;
выказвае шкадаванне ў сувязі з тым, што Беларусь не скарысталася шанцам наблізіцца да міжнародных стандартаў правядзення выбараў;
заклікае беларускія ўлады выканаць усе рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы;
заклікае кіраўніцтва Еўрапейскага Саюзу і Еўрапейскай камісіі стала замацаваць пытанне правядзення выбараў у Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў павестках двухбаковых (каардынацыйная група ЕС-Беларусь і Дыялог па правах чалавека) і шматбаковых сустрэч у межах Усходняга партнёрства.