Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК: ініцыятыўныя группы зарэгістраваныя, 14 адмоў

У Беларусі завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Ініцыятыўныя групы змогуць ладзіць пікеты па зборы подпісаў да 7 кастрычніка. Распавядаем, каго часцей за ўсё будзеце бачыць на вуліцах сваіх гарадоў з падпіснымі лістамі.

Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, выказалі жаданне збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты 503 ініцыятыўныя групы. З іх было зарэгістравана 487. Дзве ініцыятыўныя групы перадумалі і адклікалі свае заявы. ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі 14 групам, больш за ўсё — у Магілёўскай і Мінскай вобласцях. Як адзначыла на пачатку выбарчай кампаніі Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК, звычайна самай частай нагодай для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы з’яўляецца адсутнасць дабравольнасці пры фарміраванні такіх груп.

Больш за ўсё было зарэгістравана ініцыятыўных груп ад беспартыйных вылучэнцаў у кандыдаты, — каля 76%. Ад сябраў партый па ўсёй Беларусі пададзена 115 заяваў. Больш за ўсё подпісы за іх вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты збіраюць ў горадзе Мінску — 39 ініцыятыўных групп. Хто гэтыя партыі?

Топ-5 самых прадстаўнічых партый па зборы подпісаў у Беларусі з’яўляюцца:

  • Камуністычная партыя Беларусі — 28;
  • Аб’яднаная грамадзянская партыя — 27;
  • Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” — 17;
  • Партыя “БНФ” — 16;
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 11.

Як бачым, большасць ініцыятыўных груп па збору подпісаў прадстаўлены апазіцыйнымі партыямі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары