Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: За дзеючага дэпутата збіралі подпісы ў ЖЭСе

Пікет па зборы подпсіаў за вылучэнне ў кандыдаты Паліны Шарэнда-Панасюк
Пікет па зборы подпсіаў за вылучэнне ў кандыдаты Паліны Шарэнда-Панасюк

Па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 улады працягваюць выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс.

Так, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэй Шарэнда паведаміў, што 18 верасня збіраў подпісы ў доме па вуліцы Карбышава, 113. Жыхары некаторых кватэр (пенсіянеры) распавялі яму, што падчас наведвання мясцовай ЖЭС №2 ім прапанавалі падпісацца за дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча, які хоча ісці на новы тэрмін.

Таксама Андрэй Шарэнда пацвердзіў, што 14 верасня старшыня акруговай камісіі №1 Тамара Наўмавец прыходзіла да пікета Паліны Шарэнда-Панасюк, каб вынесці вуснае папярэджанне аб недапушчальнасці злоўжывання магчымасцямі збора подпісаў. Сэнс прэтэнзіяў з боку старшыні заключаўся ў тым, што патрыятычная і нацыянальная музыка на беларускай мове, што гучыць на яе пікетах, мае агітацыйны характар і замінае грамадзянам, бо надта гучная, а грамадзяне з-за гэтага нібыта скардзяцца.

16 верасня назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін адмыслова наведаў гэтую выбарчую камісію, каб удакладніць сітуацыю вакол сябра камісіі – Дзмітрыя Пяскова, намесніка дырэктара Брэсцкага абласнога цэнтру падтрымкі спорта. Нагадаем, што падчас аднаго з пікетаў па збору подпісаў за Леаніда Брыча ад сябра яго ініцыятыўнай групы стала вядома, што менавіта Пяскову далі распараджэнне знайсці людзей для гэтай групы. Як і можна было прагназаваць, старшыня камісіі ўсё адмаўляла. Ды ўвогуле прызнала только адзінае вуснае папярэджанне ініцыятыўнай групе Шарэнда-Панасюк восьмага верасня, бо тое трапіла на відэа назіральніка.

“Праваабаронцы за свабодыня выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары