Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Зялёныя” вызначылася з удзелам у парламенцкіх выбарах

Беларуская партыя “Зялёныя”  вырашыла прыняць удзел у выбарчай кампаніі 2019 года, каб падтрымаць кампанію па абароне Незалежнасці Беларусі, моладзевыя кліматычныя акцыі і прасоўваць тэму недапушчальнасці запуску БелАЭС. Як інфармуе greenbelarus.info, такое рашэнне было прынята на з'ездзе партыі 24 верасня. 

Кіраўніца Беларускай партыі «Зялёныя» Ася Дарафеева і Павел Канавальчык. Фота: greenbelarus.info
Кіраўніца Беларускай партыі «Зялёныя» Ася Дарафеева і Павел Канавальчык. Фота: greenbelarus.info

"Мы хацелі б падкрэсліць, што не лічым гэту кампанію выбарамі і не маем намеру рабіць выгляд, што змагаемся за месцы ў Палаце прадстаўнікоў. Мы добра ўсведамляем, што сапраўдных выбараў у краіне даўным-даўно не адбываецца, роўна як не існуе і законна абранага Парламента. Мы разглядаем свой удзел у гэтым працэсе выключна як інфармацыйную кампанію", - гаворыцца ў заяве партыі.

"Зялёныя" збіраюцца скарыстацца магчымасцю доступа да публічнай прасторы, што дае выбарчая кампанія, і прыцягнуць грамадскую ўвагу да важных праблем, сярод якіх яны вылучаюць праблему захавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь у святле паўсталай пагрозы "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй, а таксама недапушчальнасць запуску АЭС у Астраўцы да выканання ўсіх міжнародных і грамадскіх рэкамендацый і ўсебаковай і празрыстай экспертызы праекта.

"Зялёныя" падкрэсліваюць, што Беларусь мае патрэбу пераходу на ўзнаўляльную энергетыку як грунт для энергетычнай і эканамічнай незалежнасці.

"Усе кандыдаты гатовыя прадставіць свае пляцоўкі моладзі, што хоча далучыцца да глабальных кліматычных акцый. Ва ўмовах, калі закон пра масавыя мерапрыемствы робіць падобныя дзеянні фактычна немагчымымі, мы лічым важным забяспечыць легальныя і бяспечныя пляцоўкі для выказвання моладдзю сваіх пазіцый, - падкрэсліваецца ў заяве партыі. - Мы таксама гатовыя падаць свае пляцоўкі актывістам кампаніі ў падтрымку незалежнасці Беларусі (пры адсутнасці супярэчнасцяў з каштоўнасцямі Зялёных)".

 21 верасня адбыўся з'езд партыі ЛДП, на якім прысутнічалі больш за 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны - кіраўнікі ўсіх абласных, гарадскіх, раённых і горада Мінска партыйных структур.

Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 110 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ва ўсе выбарчыя акругі краіны. Абсалютная большасць кандыдатаў - новыя твары ў беларускай палітыцы. Партыя робіць асноўны ўпор на людзей справы, неабыякавых да лёсу сваёй краіны. Прадстаўлены ўсе слаі насельніцтва - дзяржаўныя служачыя, прадпрымальнікі, настаўнікі, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя і іншыя.

Па пяцьдзесят. Партыя БНФ і БСДП (Грамада) вылучылі кандыдатаў у парламент

21 верасня ў Менску адбыўся пазачарговы XIX З’езд Партыі БНФ. Пасяджэнне вышэйшага органа партыі не мела справаздачна-выбарчага характару і было прысвечанае пытанням удзелу ў выбарчай кампаніі.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары