Назіральнік: далі глянуць на падпісныя лісты адным вокам, а потым забралі
Сябры Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 на сваім пасяджэнні праводзілі праверку пададзеных на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Падату прадстаўнікоў дакументаў.
З пяці прэтэндэнтаў, чые ініцыятыўныя групы праводзілі збор подпісаў, падалі дакументы толькі двое – Міхал Бандарэнка і Валянціна Назаранка.
Пры гэтым М. Бандарэнка падаў дакументы ад партыі БНФ, паколькі неабходнай колькасці подпісаў яго ініцыятыўная група не сабрала. А Валянціна Назаранка, старшыня раённага Савета дэпутатаў падала дакументы і шляхам збору подпісаў, і ад партыі КПБ.
Пададзеныя таксама дакументы яшчэ двумя претэндэнтамі на дэпутацкі мандат ад партый – гэта Дзмітрый Грыбоўскі ад Ліберальнай Дэмакратычнай партыі і Алена Піліпончык ад Рэспубліканскай партыі працы і справедлівасці.
Падпісныя лісты за Валянціну Назаранку камісія прыняла да разгляду, адабраная неабходная колькасьць для праверкі (20% - 256 подпісаў). Лісты былі размеркаваныя паміж членамі АВК.
Доўгатэрміновы назіральнік Уладзімір Целяпун, які прысутнічаў на пасяджэнні АВК, звярнуўся да сябраў камісіі з просьбай прысутнічаць пры праверцы подпісаў, аднак ніхто не пажадаў ягонай прысутнасці пры гэтай працэдуры.
Адно толькі – было дазволена праглядзець стос падпісных падпісных лістоў, ды і то ненадоўга:
- Вам далі візуальна паглядзець, а не разглядаць ... Назіральнік мае права толькі прысутнічаць на пасяджэнні камісіі, што вы і робіце, а знаёмства з дакументамі назіральніку Выбарчы кодэкс не прадугледжвае, - паведаміў назіральніку старшыня камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале