Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

14 з 25 – столькі кандыдатаў «Гавары праўду» было зарэгістравана

Як паведамляе «Гавары праўду», 14 актывістаў руху было зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Так, па Рэчыцкай выбарчай акрузе №44 Таццяна Ласіца была зарэгістравана кандыдатам шляхам збору подпісаў грамадзянаў.

Мікалай Лысенкоў, які вылучаўся ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), быў зарэгістраваны па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе №70.

«Вядома трэба было б радавацца, але пасля паседжання камісіі ў мяне ў душы расчараванне!
Кандыдатамі зарэгістравалі толькі чацвярых з васьмі прэтэндэнтаў па акрузе. У рэгістрацыі адмовілі Алене Анісім, Алегу Карабко і Юрыю Іваноўскаму. У іх нібыта па сотні несапраўдных подпісаў. Затое ў начальніка РАУС Івана Мамайкі і дырэктара Стаўбцоўскага ПМК Аляксандра Пашкевіча ўсё супер. Спадзяюся, калегі па выбарчай кампаніі, пададуць апеляцыі, і адновяць справядлівасць», - падзяліўся ўражаннямі Мікалай Лысенкоў.

Таксама кандыдатамі былі зарэгістраваныя ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Лінкевіч па Хойніцкай выбарчай акрузе №47, Аляксандр Пась па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 і Павел Станеўскі па Ваўкавыскай акрузе №48, шляхам збору подпісаў грамадзян – Ягор Левачоў па Лепельскай выбарчай акрузе №23.

Наталлі Шарыпа, якая вылучалася па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20 таксама шляхам збору подпісаў грамадзян, было адмоўлена ў рэгістрацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары