З выбараў знялі яшчэ адну кандыдатку ад апазіцыі
Як паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 11 лістапада пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі Вольгу Беляўцову, якая балатавалася ад партыі АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77.
Нагодай для пасяджэння камісіі сталі тры заявы ад звычайных грамадзян у адносінах да кандыдаткі Беляўцовай:
1) за несанкцыянаваныя сустрэчы з выбаршчыкамі ў двух населеных пунктах;
2) за парушэнне афармлення агітацыйных матэрыялаў.
Несанкцыяванымі сустрэчамі былі палічаны трэнінгі для назіральнікаў, піша партыйны сайт.
Што тычыцца другога парушэння, то яно заключалася ў тым, што арганізацыя, якая вырабляла кандыдаткі агітацыйныя друкаваныя матэрыялы нібы не занесена ў Дзяржаўны рэестр рэестр выдаўцоў вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
"Не пазначаны на ўлётках нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы друкаваных выданняў і дата яго выдачы ... Чаму АВК па Заслаўскім акрузе №77 не адрэагавала на парушэнне закона і такія ўлёткі да гэтага часу распаўсюджвацца?" – гаворыцца ў звароце да выбарчай камісіі грамадзянкі О. Муравіцкай.
Камісія пагадзілася з аргументамі заяўніцы. Самі заяўнікі на пасяджэнні камісіі не прысутнічалі. З пасяджэння камісіі блогер МозГОN вёў стрым.
Сама Вольга Беляўцова лічыць такія абвінавачанні ілжывымі, а паказанні хлуслівымі. Паведамляецца, што яна падала заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах да сябраў выбарчай камісіі па Заслаўскай выбарчай акрузе №77.
Па звестках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", гэта ўжо адзінаццаты кандыдат ад апазіцыі, якога пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале