Пазбавілі акрэдытацыі назіральніка ад Руху "За свабоду", які скардзіўся на фальсыфікацыю яўкі
На ўчастку № 568 назіральніка Руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі, паведамляе "Радыё Свабода". Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбарнікаў.
Афіцыйная прычына пазбаўленьня акрэдытацыі — абраза старшыні камісіі, сказаў Рогаў.
Рогаў назваў старшыню камісіі Аляксандра Гіліцкага злачынцам і абвінаваціў яго ў парушэнні Крымінальнага кодэксу.
«Я яму казаў: ты будзеш сядзець у турме сёння ці заўтра», – сказаў Рогаў.
Рогаў сам выклікаў міліцыю, прасіў, каб міліцыянты праверылі, ці была завышана яўка ў 6,5 разоў. Міліцыянты сказалі, што вынікі праверкі паведамяць яму праз 10 дзён. Назіральніка гэта не задаволіла, бо праверку можна было зрабіць на месцы, а праз 10 дзён выбары скончацца. На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі Гіліцкага і вывелі з будынку мінскай гімназіі № 22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Пасля гэтага Рогаў напісаў заяву аб фальсыфікацыях выбараў у пракуратуру.
Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю
“Правабаронцы за свабодныя выбары”.
Новости кампании в фэйсбуке, твитере и на Телеграм-канале