Пасля публікацыі інцыдэнту камісія адчытала назіральніка і забараніла фатаграфаваць
Пасля публікацыі інцыдэнту пра жанчыну, якая распавяла сябрам участковай камісіі №641, хто з яе суседзяў з'ехаў у адпачынак, назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адчыталі і забаранілі весці фотаздымку на ўчастку. Забаранілі здымаць і пратаколы па выніках дня датэрміновага галасавання.
Накрычаў на назіральніка старшыня УВК №641 Віктар Мыцько. Сам участак размяшчаецца ў сярэдняй школе №191. У пратаколе дня датэрміновага галасавання за 13 лістапада камісія пазначыла, што выдала 30 бюлетэняў. Па падліках назіральніка — 13. Яўка завышаная больш, чым у два разы.
Назіральнік: жанчына паведамляла сябрам камісіі, якія яе суседзі з'ехалі ў адпачынак
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале