Губарэвіч зноў выклікаў міліцыю на ўчастак з завышанай яўкай
На ўчастак №585 Усходняй выбарчай акругі №107, які месціцца ў мінскай гімназіі №6, кіраўнік Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю. Падстава - завышэнне колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на 162 чалавекі.
Паводле назіральніка з гэтага ўчастку Алега Корбана, выбарчая камісія у першы дзень галасавання завысіла яўку выбаршчыкаў больш чым у тры разы. На другі дзень - у два з паловай.
У выніку міліцыя выдаліла Юрася Губарэвіча і журналіста "Новага часу" Арцёма Ляву. "Новы час" вядзе трансляцыю таго, што адбываецца.
Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале