Рух “За Свабоду”: на акрузе Юрыя Губарэвіча ў Мінску адбываецца дзіч!
У старшыняў выбарчых участкаў па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107, падобна, здаюць нервы.
Па інфармацыі, размешчанай у суполцы Рух "За Свабоду", пад час датэрмімновага галасавання з выбарчых участкаў было выдалена 5 назіральнікаў: Яўгена Балтрамуна за фота пломбы выбарчай скрыні, Уладзіміра Шылу за размову з міжнароднымі назіральнікамі, Рогава Андрэя за выклік міліцыі, Алега Корбана па просьбе праўладных назіральнікаў, Ганну Толчыкаву за перадачу інфармацыі пра фальсіфікацыі журналістам.
Назіральніцу ад "Руху за свабоду", якая фіксавала завышэнне яўкі, выштурхнулі з участку
Тым не меней, назіральнікі Руху фіксуюць завышэнне яўкі выбаршчыкаў:
565 участак (фальсіфікацыя яўкі ў 6 разоў)
568 участак (фальсіфікацыя х4)
571 участак (фальсіфікацыя х4)
585 участак (фальсіфікацыя х4)
589 участак (фальсіфікацыя х3)
На чатырох выбарчых участках (565, 568, 571, 589) выклікалі міліцыю, якая адмаўлялася выконваць службовыя абавязкі, пагражаючы прадстаўнікам Руху "За Свабоду" артыкулам 17.6 (ілжывае паведамленне).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале