«Перашкаджае выбарчаму працэсу». Назіральніка, які зняў спробу ўкіду бюлетэняў, пазбавілі акрэдытацыі
Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".
Юрый Вашчанчук назіраў ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Берасцейскай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо меў папярэджанне ўчастковай камісіі ад 14 лістапада. Само рашэнне Юрыю Вашчанчуку не выдалі. Але ён распавёў, што яго абвінавачвалі ў тым, што ён «перашкаджае выбарчаму працэсу», «падыходзіць да скрыняў», «кепска камунікае з членамі камісіі».
У Брэсце зафіксавана спроба ўкідвання бюлетэняў?
Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына 14 лістапада назвала дзеянні Юрыя Вашчанчука недапушчальнымі і заявіла, што яго трэба пазбавіць акрэдытацыі. Старшыня камісіі і дырэктарка дзіцячага садку, дзе працуе гераіня відэа Анастасія Кулічкова, Таццяна Мосіна заявіла, што дзяўчына не вінаватая — маўляў, «чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку». Яна паведаміла, што дзяўчына моцна перажывала і не выйшла на працу на наступны дзень.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”.
Новости кампании в фэйсбуке, твитере и на Телеграм-канале