Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Начныя метамарфозы на выбарчым участку ў Калінкавічах

Выбарчы ўчастак №6 у Калінкавічах.
Выбарчы ўчастак №6 у Калінкавічах.

Пасля таго, як ноччу на зачыненым выбарчым участку ў Гародні сам сабой перакуліўся сцяг, а ў Берасці на замкнёным участку свяціліся сілуэты невядомых людзей, цуд здарыўся і ў Калінкавічах.

На выбарчым участку №6 за ноч самі паставіліся шыльдачкі з адрасамі і месцамі для назіральнікаў, павыносіліся выбарчыя скрыні.

“Учора ўвечары разам з камісіяй сыходзілі з участка - гэтага не было. Толькі гарэлку ў буфет цягалі. А ў нядзелю ў 7.20, калі яшчэ не было нікога з камісіі, а толькі міліцыянт і вартаўнік прадпрыемства – усё гатова да кульмінацыі прадстаўлення”, - паведамляе назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары