Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Усё ідзе па плане". Трэці дзень датэрміновага галасавання

Мы працягваем збіраць выпадкі і паведамленні пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні па ўсё краіне  - як студэнтаў, так і работніках дзяржаўных прадпрыемстваў.

Крэатыў і дзіўныя пагрозы. Другі дзень датэрміновага галасавання

Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі

Полацк

Вось такая "разнарадка" была разаслана па дзяржпрадпрыемствах Полацку. "За своечасовае прадстаўленне інфармацыі кіраўнік нясе персанальную адказнасць", - паведамляецца ў лістах, які даслалі тэлеграм-каналу "Беларусь головного мозга".

Гародня

На выбарчых участкаў № 17 і № 18, што знаходзяцца на АВК № 51 у будынку Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту, назіральнікі змаглі убачыць дзіўную карціну. Адразу пасля званка на перапынак, спакойнае памяшканне выбарчых участкаў рэзка напаўнялася студэнтамі, якія спяшаліся прагаласаваць да пачатку чарговай пары. Ужо не першы дзень назіральнікі на розных дзяльніцах назіраюць падобную сітуацыю. У многіх месцах студэнты падзяліліся інфармацыяй, што іх заганяюць на такое галасаванне куратары груп. 

Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на адстае.

Мінск

Назіральнік: студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, іх не пусцяць у інтэрнат

На ўчастку №296 па Паўднёвай-Заходняй выбарчай акрузе №99, які знаходзіцца ў інтэрнаце №10 Белдзяржуніверсітэта (Мінск, вул. Курчатава, 8), у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы "загон" студэнтаў.

Гомель

Гомельскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Магілёў

Студэнты Беларуска-расійскага універсітэту масава галасуюць на ўчастку №44 Магілёўскай-Ленінскай акругі №85. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: elections2019@spring96.org, Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары