Назіральнік просіць пракуратуру правесці праверку па даступнасці выбарчага ўчастка
Мы зноў вяртаемся да сярэдняй школы №159. На гэты раз звернем увагу на тое, што ўчасткі для галасавання, якія размешчаны там — №389, №390 і №391, па сутнасці не абсталяваны для інвалідаў-калясачнікаў.
Па-першае, першыя дзве лесвіцы з вуліцы Адзінцова, якія вядуць да парога не абсталяваны прыстасаваннямі ў выглядзе пандуса наогул.
Па-другое, на правай частцы лесвіцы, якая вядзе непасрэдна да парога школы, то сам пандус пачынаецца задоўга да таго, як пачынаюцца парэнчы, што робіць амаль немагчымай задачу для інваліда-вазочніка ўзлезці на парог школы без чыёй-небудзь дапамогі.
«Я пытаўся ў школе, можа ў іх ёсць нейкі адмысловы ўваход, асобны. Мне сказалі, што ўсе ўваходы з'яўляюцца аварыйнымі і зачыненыя на ключ. Увайсці ў школу можна толькі праз цэнтральны ўваход. Па сутнасці, гэта парушэнне артыкула 29 Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Больш за тое, калі інваліду-вазочніку неабходна звяртацца да чыёй-небудзь дапамогі, то гэта можна расцэньваць як прыніжаючае яго годнасць абыходжанне», — каментуе сітуацыю назіральнік «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка.
Назіральнік накіраваў скаргу на адсутнасць безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў-калясачнікаў на ўчастку для галасавання №390 у пракуратуру Фрунзенскага раёна горада Мінска. Ён просіць правесці там пракурорскую праверку па даступнасці для інвалідаў-калясачнікаў, а таксама прыняць меры пракурорскага рэагавання па ліквідацыі перашкодаў у ажыццяўленні інвалідамі-калясачнікамі свайго пасіўнага выбарчага права — права свабодна ўдзельнічаць у галасаванні (арт.65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
«Гэтая сітуацыя сведчыць аб немагчымасці рэалізаваць інваліду-вазочніку сваё права на кіраванне справамі грамадства. Таксама гэта стварае перадумовы, калі інвалід-калясачнік будзе адчуваць прыніжэнне ад бяссілля і немагчымасці самастойна трапіць на ўчастак для галасавання», — адзначае назіральнік.
Чытаць таксама матэрыялы пра выбарчыя ўчасткі, дзе назірае Аляксей Лойка:
Першы дзень датэрміновага галасавання: яўка завышаецца больш, чым у 10 разоў
На ўчастку, на якім паведамілі пра высокую яўку выбаршчыкаў, забаранілі фота- і відэаздымку
Фотарэпартаж з “містычнай” школы: забарона фотаздымкі, завышаная колькасць выбаршчыкаў, загоны
Другі дзень датэрміновага галасавання: зноў завышаецца колькасць прагаласаваўшых
Папярэджанне назіральніку за... фота канцэрту ў школе
"Кажа, што мы галоснасцю тут не займаемся". Назіральніку вынеслі два папярэджанні за дзень
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале