На Публічнай кадастравай карце Рэспублікі Беларусь, дзе пазначаны межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў выразна відаць, што ад Кастрычніцкай выбарчай акругі №97 адарваны пасёлак Сокал, а ад Лагойскай выбарчай акругі №75 - раён «Зялёнай Гавані».
Ідэолагам распавядуць пра прынцыпы і метады ў арганізацыі ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах у перыяд правядзення выбарчай кампаніі, пра сацыяльна-палітычную і эканамічную абстаноўку ў краіне, а таксама пра асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы.
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч звярнуліся ў абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты са зваротамі з нагоды дыскрымінацыі беларускай мовы на дзяржаўных сайтах.
Адзін з каардынатараў кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў прапанову старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб жорскім абмежаванні месца для вядзення фотаздымання журналістаў з выбарчых участкаў.
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі 14 жніўня распавяла прадстаўнікам СМІ аб тым, што перадвыбарчая агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.