На чарговым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое праходзіць 28 жніўня, разглядаецца некалькі пытанняў, якія тычацца выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарчай агітацыі, парадку дэкларавання даходаў і маёмасці асобамі, што вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама пытанні стварэння кандыдатамі ў дэпутаты ўласных выбарчых фондаў.
З рашэння таксама знікла абмежаванне на пікетаванне на адлегласці меней чым ў 200 метраў ад будынкаў прадпрыемства «Тэлеканал «Мазыр», інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Нэлі-Інфа», а таксама радыётэлевізійных перадаючых станцый.
Гарадзенскі прадстаўнік БХК, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель у самым пачатку выбарчай кампаніі накіраваў зварот у чатыры дзяржаўныя інстанцыі – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў, Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На афіцыйных сайтах раённых адміністрацый Гарадзеншчыны нарэшце сталі з’яўляцца банеры “Выбары-2019” і на беларускамоўных старонках. Пакуль што не на ўсіх, але ёсць надзея, што такі банер будзе на сто адсотках беларускамоўных старонак раённых сайтаў.
На афіцыйным сайце Гомельскага аблвыканкама 27 жніўня з'явілася інфармацыя перадвыбарчага характару на беларускай мове. Такое стала магчымым пасля звароту ў аблвыканкам доўгатэрміновага назіральніка па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35, ўдзельніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленкі.
Райвыканкамы па Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебска Леанід Свецік звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай, у якой запытаўся дазволу на правядзенне відэафіксацыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Палаты прадстаўнікоў.
Мясцовыя органы выканаўчай улады прынялі пастановы, якімі вызначылі месцы, забароненыя для правядзення перадвыбарчых пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты ў Смаргонскім і Астравецкім раёне.