Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэй Коця паведаміў, што 23 кастрычніка яго не пусцілі на сустрэчу з кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Тамарай Даўгашэй, якая балатуецца па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52. Яна і зараз з’яўляецца дзеючай дэпутаткай парламента.
23 красавіка Брэсцкая абласная выбарчая камісія разглядзела скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі вылучэнцаў “Руху за Свабоду” Аляксандра Рамановіча і Рамана Кісляка (ён таксама вылучаўся ад грамадзян), якія выступаюць супраць завода АКБ.
Звычайна спакойныя пасяджэнні Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 51 23 кастрычніка парушылі гэтую традыцыю. Адразу тры чалавекі засталіся незадаволеныя тым, як у камісіі змянілі іх біяграфічныя дадзеныя, якія будуць надрукаваныя на плакатах на выбарчых участках.
21 кастрычніка Брэсцкая абласная выбарчая камісія пазбавіла актывіста Уладзіслава Сысу, які вылучаўся ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, статусу кандыдата ў дэпутаты. Падставай стала "адсутнасць пастаяннага месца жыхарства ў Беларусі".
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджанні маёмасці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.