З утварэннем выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, утварылі і адмысловую абласную інфармацыйна-прапагандысцкую групу. На яе чале стала Алена Юргель, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Актыўная дзейнасць гэтай групы неяк дзіўна супала з днём рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 18 кастрычніка пачала прыём копій пакетаў дакументаў зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты і асобаў, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі, з 14 акруговых выбарчых камісій вобласці.
Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў парламент па чатырох акругах Брэста, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Гэта Аляксандар Кабанаў (блогер і сябра АГП), праваабаронца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч.
17 кастрычніка па ўсёй краіне завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Хоць выніковыя пратаколы будуць апублікаваныя заўтра, 18 кастрычніка, ужо цяпер вядома пра некаторых вылучэнцаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі. Чаму ж так адбылося?