8 кастрычніка ў Полацку прайшло чарговае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Полацкай-Сельскай выбарчай акругі №28, у якую назіральніца Валянціна Болбат накіравала заяву з просьбай прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў.
На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама і яго статыстычнай інфармацыі адсутнічала інфармацыя пра факт падачы прадстаўнікамі ПАГА «Рух «За Свабоду» дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў.
Гарадзенскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў праве прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, што сабралі ініцыятыўныя групы за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.
Леанід Свецік звярнуўся ў аддзел унутранных спраў Чыгуначнага раёна г. Віцебска і пракуратуру г. Віцебска з заявай, у якой прасіў правесці праверку на прадмет наяўнасці складу правапарушэння ў дзеяннях членаў акруговай камісіі пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Вольгі Каравашкінай.
У панядзелак, 7 кастрычніка, амаль цэлы дзень у адным з залаў суда Слонімскага раёна разглядалася скарга кіраўніка Слонімскай рады БНФ “Адраджэнне” Паўла Севасцьяна. Скарга была паданая ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкама па фармаванні УВК.
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка выявіў жаданне папрысутнічаць на праверцы подпісаў сябрамі акруговай выбарчай камісіі Мінскага-Заходняй акругі №102. Вось тут і пачалося самае цікавае.