Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Брэста Уладзімір Вялічкін даслаў фота з выбарчага ўчастку №1 Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1. На ім - урна з абарванымі вяроўкамі, якія насамрэч разам з пячаткай мусяць захоўваць цэласнасць урны.
У Гародні зафіксаваны першы інцыдэнт падчас датэрміновага галасавання. Камісія выбарчага ўчастку №38 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлю Більдзюк.
Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, кандыдат у дэпутаты ад гэтай партыі па Полацкай гарадской акрузе №27 Андрэй Мамякоў паскардзіўся ў АВК з-за таго, што яго тэлевыступ не паказалі па мясцоваму тэлебачанню ў прызначаны час – 5 лістапада ў 19.00.
Як распавяла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ірына Траццякова, на выбарчых участках з’явілася аб’ява пра тое, што кандыдатура Юрыя Мельнікава знятая на падставе пісьмовай заявы кандыдата ў дэпутаты, пададзенай 11 лістапада.