Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Кандыдатка ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 Аксана Юшкевіч звярнулася са скаргай у Назіральны савет пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Прычынай яе звароту паслужыў нявыхад выступу кандыдаткі у эфір “Радыё Мінск” раніцай 22 кастрычніка.
Перадвыбарчая агітацыйная кампанія набірае ход: на вуліцы выходзяць групы падтрымання, у пераважнай бальшыні кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыйных палітычных сілаў. Яны ж і атрымоўваюць афіцыйныя папярэджанні акруговых выбарчых камісіяў.