Пастанова ЦВК №29 "Аб стварэнні дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі" ўнесла шэраг пазітыўных зменаў, якія павінны дапамагчы людзям з інваліднасцю рэалізаваць сваё выбарчае права. А што пра гэта думаюць самі людзі з інваліднасцю?
Лідзія Ярмошына выказалася ў падтрымку існуючай у Беларусі працэдуры датэрміновага галасавання. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч лічыць яе развагі чарговай маніпуляцыяй і тлумачыць, чаму гэтая працэдура мусіць быць рэфармавана.
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць новаўвядзенні выбарчай кампаніі-2019. Яны станоўча адзначаюць палажэнні Пастановы ЦВК №29, якія прадугледжваюць стварэнне дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пры правядзенні выбараў.