У Слоніме ў мясцовым райвыканкаме 2 кастрычніка адбылося фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Сфармавана 49 выбарчых камісій по Слоніме і Слонімскім раёне. 11 сябраў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія вылучаліся ў склад камісій, у іх уключаны не былі.
Першага кастрычніка ў Гародні адміністрацыямі выканкамаў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў адбылося фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. Усяго на тэрыторыі горада створана 138 УВК па чатырох акругах (64 УВК у Ленінскім і 74 у Кастрычніцкім раёне).
На думку міліцыянта, мелася парушэнні заканадаўства, якія выражаліся ў наяўнасці "незарэгістраванага бела-чырвона-белага сцягу", закліку запісвацца ў ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзідэнты М.Статкевіча, закліку "Лукашенко должен уйти", а таксама ў тым, што нібыта вёўся запіс выбаршчыкаў у ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча ў прэзідэнты.