Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача апублікавана 7 лістапада, паведамляюць naviny.by.
Шостага лістапада кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свіла ў прамежку з 14 да 15 гадзін правёў чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна прайшла ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. На ёй прысутнічала каля 25 чалавек.
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель наведаў шостага лістапада гарадзенскую гімназію №1. Там праўладная кандыдатка па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Ірына Луканская праводзіла сустрэчу з выбарцамі.