Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Першага лістапада адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Брэсцкай-Памежнай акругі №4, на якім разглядалася пытанне вынясення папярэджанняў незалежнаму кандыдату, праціўніку завода АКБ Уладзіміру Марозу. У выніку заўваг у камісіі назбіралася столькі, што Мароза адзінагалосна выключылі з перадвыбарчай гонкі.
Згодна з Каляндарным планам выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання з 12 па 16 лістапада будзе праводзіцца датэрміновае галасаванне, а 17 лістапада - асноўны дзень галасавання. Хто ж будзе назіраць за працэсам волевыяўлення грамадзянаў у Віцебскім рэгіёне?
Рашэннем Смаргонскага райвыканкама ад 2 кастрычніка 2019 года вызначаны памяшканні, у якіх кандыдаты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Пры гэтым памяшканні школ могуць выкарыстоўвацца толькі ў па-за ўрочны час. Аднак закон, на жаль, існуе не для ўсіх кандыдатаў.
У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 Слоніма ў шэсць гадзін вечара павінен быў адбыцца агульнашкольны бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі пачатак схода і хто павінен на ім прысутнічаць.
На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 31 кастрычніка разглядалася скарга кандыдата па Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 Уладзіслава Сысы аб пазбаўленні яго статусу кандыдата ў дэпутаы Палаты прадстаўнікоў.
Блогер і вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Маслоўскі балатуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 (Фрунзенскі раён Мінска). Па гэтай жа акрузе вылучаецца ўладальніца тытула «Міс Беларусь», актывістка БРСМ, якую прасоўвае асабіста Аляксандр Лукашэнка, 22-гадовая Марыя Васілевіч.
30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі.
Сябра Назіральнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі Андрэй Бастунец 30 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні гэтага органа пры ЦВК.