Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Тэлерадыёкампанію “Віцебск” з просьбай паведаміць яму месца, дату і час правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дазволіць прысутнічаць у студыі падчас запісу і праводзіць відэаздымку тэледэбатаў без перадачы ў публічную прастору атрыманых відэаматэрыялаў.
Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Чыгір, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79, атрымаў другое папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства, паведамляе телеграм-канал грамадскай кампаніі.
Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №20.
У Телерадыёкампаніі “Гродна” прыйшлі да высновы, што Ірына Давідовіч у сваім выступе “выкарыстала не адпавядаючыя рэчаіснасці звесткі, якія зневажаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, якія могуць прывесці да сацыяльна-палітычнай напружанасці”.
Кандыдата ў дэпутаты, зарэгістраванага ў Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51, Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію для дачы тлумачэнняў. Справа ў тым, што кіраўнік гарадзенскага БНФ, ён жа кандыдат у дэпутаты, актыўна пачаў агітацыйную кампанію з раздачай сваіх друкаваных матэрыялаў.
Толькі 21 з 28 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Віцебска засталіся ў перадвыбарчай гонцы. Гэткі стан рэчаў назіраецца пасля разгляду Віцебскай абласной выбарчай камісіяй і Віцебскім абласным судом скаргаў аб нерэгістрацыі прэтэндэнтаў.
Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакрытыі і свабодных выбараў у Беларусі.
Згодна з выбарчымі правіламі, кандыдат у дэпутаты ў перыяд перадвыбарчай агітацыі павінен знаходзіцца ў адпачынку. Вядома, што ўжо некалькі кандыдатаў у дэпутаты атрымалі папярэджанні ад акруговых камісій за парушэнне гэтага правіла.