На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі Гіліцкага і вывелі з будынку Мінскай гімназіі № 22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Пасля гэтага Рогаў напісаў заяву аб фальсіфікацыях выбараў у пракуратуру.
Назіральнікі сцвярджаюць, што лічбы ў пратаколах камісій завышаюцца ў некалькі разоў. Такая ж сітуацыя складваецца і на другі дзень датэрміновага галасавання. Паведамляецца, што фактычная яўка выбаршчыкаў не адпавядае лічбам у пратаколах.
Менавіта з выбарчых участкаў, якія размясціліся ў школе №159, кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымлівае больш за ўсё інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства ад назіральніка кампаніі Аляксея Лойкі.
На ўчастку № 568 назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі, паведамляе "Радыё Свабода". Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбарнікаў.