Доўгатэрміновы назіральнік Барыс Бухель, які назірае за датэрміновым галасаваннем на выбарчым участку №59 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 адзначае, што многія студэнты ўвогуле не разумеюць, што рабіць з бюлетэнем і куды яго пасля галасавання падзець.
Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца ў Мінску 18 лістапада.
Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляюць аб завышанай яўцы выбаршчыкаў з участкаў для галасавання. Зноў упісаныя ўчастковымі камісіямі ў пратаколы дня дадзеныя аб выдадзеных бюлетэнях не супадаюць з фактычнай яўкай беларусаў на ўчасткі.