У аўторак, 24 верасня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
На сённяшні дзень сярод больш як паўтысячы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ёсць толькі адзін чалавек у інвалідным вазку. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Назіральнік з Віцебску Леанід Свецік адзначае, рэдкія і малалюдныя партыйныя пікеты па зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі, адсутнасць назіральнікаў у Віцебскай абласной і акруговых камісіях, маўчанне ў СМІ – усё гэта адбываецца на фоне актыўнай працы грамадзкіх аб'яднанняў.
У Смаргонскай выбарчай акрузе №59 прэтэндэнт на статус кандыдата ў дэпутаты ад улады Віктар Свіла – намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму - працягвае рабіць выклікі заканадаўству ў частцы парадку і тэрмінаў правядзення агітацыі.